1.
Гук i лiтара ў
Выпiшы правiльна слова
або словазлучэнне. Дапiшы яшчэ два прыклады. Рабi так: пайшлi ў
лес, дрэўца, чытаў.
Запомнi! Пасля галосных лiтар заўсёды пiшацца лiтара ў (у
нескладовае).
2.
Перанос слоў
Запiшы слова, дзелячы
яго на склады для пераносу. Дзялi так: асi-на, ура-джай,
ня-дзе-ля, знай-шоў, роў-ны, аб’-ява, блi-шчыць, са-браў,
Запомнi! Пры пераносе адну лiтару нельга пакiдаць на радку i
нельга пераносiць на новы радок, лiтары дж, дз, шч пры
пераносе не раздзяляюцца.
3.
Правапiс галосных о, э – а
Выпiшы правiльна
слова. Запiшы слова, ад якога яно ўтварылася. Пастаў нацiскi.
Рабi так: горад – гарады, шэпчуць – шаптаць.
Запомнi! Галосныя о, э ў беларускай мове бываюць
толькi пад нацiскам. Не пад нацiскам замест iх пiшацца а.
о, э → а
4.
Правапiс е, ё – я
Выпiшы правiльна
слова, падзялi яго на склады. Запiшы слова, дзе е, ё
знаходзiцца пад нацiскам. Рабi так: ся-ло - сё-лы, вяр-ба –
вер-бы.
Запомнi! У беларускай мове замест е, ё ў першым складзе
перад нацiскам пiшацца я.
е, ё → я
5.
Правапiс парных звонкiх i
глухiх зычных
Выпiшы правiльна
слова. Правер зычную. Рабi так: мароз – маразы, нiзкi –
нiзенькi.
Запомнi! Парныя звонкiя зычныя на канцы слоў i перад глухiмi
зычнымi ў сярэдзiне слоў вымаўляюцца глуха, а пiсаць патрэбна
тую зычную, якая чуецца перад галоснай пры праверцы.
Звонкiя i глухiя зычныя ўтвараюць наступныя пары б-п, г-х,
дж-ч, дз-ц, ж-ш, з-с.
6.
Зычныя ж, дж, р, ч, ш i
галосныя пасля iх
Выпiшы правiльна
слова. Запiшы яшчэ два словы з гэтай зычнай. Напрыклад: вожык,
жоўты, жалеза.
Запомнi! У беларускай мове пасля зычных ж, дж, р, ч, ш
пiшацца а, о, у, ы, э i не пiшацца е, ё, ю, я, i, ь.
7.
Падоўжаныя зычныя
Выпiшы правiльна
слова. Запiшы яшчэ два словы на гэта правiла. Раздзялi словы для
пераносу. Рабi так: на-сен-не, жыц-цё, збож-жа.
Запомнi! Падоўжанае вымаўленне ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш
на пiсьме перадаецца падвоеным напiсаннем лiтар.
Падоўжанае дз на пiсьме перадаецца лiтарамi ддз:
стагоддзе – ста-год-дзе.
8.
Правапiс раздзеляльных
знакаў ‘ i ь
Выпiшы правiльна
слова. Запiшы яшчэ два словы на гэта правiла. Рабi так:
Iлья,
Васiльевiч, залью; аб’явы, пер’е, вераб’i.
Запомнi! Раздзельнае вымаўленне зычных з галоснымi е, ё, ю,
я, i на пiсьме перадаецца наступным чынам:
пасля л перад галоснымi е, ё, ю, я, i пiшацца ь;
пасля зычных перад галоснымi е, ё, ю, я, i пiшацца ‘
(апостраф).
9.
Ужыванне вялiкай лiтары
Выпiшы правiльна
слова. Запiшы яшчэ два словы на гэта правiла. Напрыклад: Вася,
Саша, Оля.
Запомнi! Iмены,
прозвiшчы, прозвiшчы па бацьку, мянушкi жывел, назвы краiн,
гарадоў, весак, вулiц, рэк, i г. д. пiшуцца з вялiкай лiтары.
10.
Слоўнiкавыя словы
Выпiшы слова, у якiм
была дапушчана памылка. Пастаў нацiск. Запiшы гэта слова тры
разы. Запомнi як яно пiшацца.
Напрыклад: пiянер, пiянер, пiянер.
11.
Правапiс д – дз
Выпiшы правiльна
слова. Запiшы яшчэ два словы на гэта правiла. Рабi так: дзецi,
дзякуй, адзiны.
Запомнi! У беларускай мове д вымаўляецца толькi цверда, а
дз – мякка. Перад лiтарамi е, ё, ю, я, i, ь
пiшацца толькi дз.
12.
Правапiс т – ц
Выпiшы правiльна
слова. Запiшы яшчэ два словы на гэта правiла. Рабi так: чытаць,
прыйсцi.
Запомнi! У беларускай мове т вымаўляецца толькi цверда.
Перад лiтарамi е, ё, ю, я, i, ь пiшацца толькi ц.
13.
Правапiс прыстаўкi са
словам
Выпiшы правiльна
слова. Выдзялi прыстаўку, утвары ад гэтага слова словы з
рознымi прыстаўкамi. Напрыклад: паехаў, заехаў, прыехаў.
Запомнi! Прыстаўка - гэта частка слова, яна пiшацца злiтна са
словам.
14.
Правапiс прыназоўнiкаў
Са сказа, у якiм
дапушчана памылка выпiшы прыназоўнiк i слова, да якога ен
адносiцца. Памiж прыназоўнiкам i словамi ўстаў пытанне або яшчэ
слова.
Рабi так: да (якой?) вескi, да новай вёскi.
Запомнi! Прыназоўнiк – гэта часцiна мовы. Ён пiшацца асобна.
15.
Правапiс не з дзеясловамi
Выпiшы дзеяслоў з
не. Запiшы яшчэ два словы на гэта правiла.
Напрыклад: не быў, не чытала, не зайшло.
Першае
i
другое спражэнне дзеясловаў.
Дзеясловы
бываюць першага (I)
i другога (II)
спражэння.
Спражэнне дзеясловаў
вызначаецца па канчатках.
Дзеясловы
I
спражэння маюць канчаткi
–у, -ю (1-я ас. адз. л.); -еш, -эш, -аш
(2-я ас. адз. л.); -е, -э, -а (3-я ас. адз. л.);
-ем, ём, -ом, -ам (1-я ас. мн. л.); -еце,
-аце, -яце (2-я ас. мн. л.); -уць, -юць
(3-я ас. мн. л.).
Дзеясловы
II
спражэння маюць канчаткi –у, -ю (1-я ас. адз. л.);
-iш, -ыш (2-я ас. адз. л.); -iць, -ыць
(3-я ас. адз. л.); -iм, ым (1-я ас. мн. л.);
-ыце, -iце (2-я ас. мн. л.); -аць, -яць
(3-я ас. мн. л.).
|
|
I
СПРАЖЭННЕ |
II
СПРАЖЭННЕ
|
|
1-я асоба
адз. лiк
мн. лiк |
пiшу
пiшам |
малюю
малюем |
маўчу
маўчым |
раблю
робiм
|
|
2-я асоба
адз. лiк
мн. лiк
|
пiшаш
пiшаце |
малюеш
малюеце |
маўчыш
маўчыце |
робiш
робiце |
|
3-я асоба
адз. лiк
мн. лiк |
пiша
пiшуць
|
малюе
малююць |
маўчыць
маўчаць |
робiць
робяць |
|
I
Аб’язджаць
акiян
берэт
ветразь
гараджане
гарадскi
гершчок
глядзець
II
дзесятак
дрымучы
дэлегацыя
запiс
калектыў
кардон
лiлея
мясцiны
III
наезнiк
па-беларуску
памочнiк
паштальён
пiнжак
плывец
секунда
сцюдзёны
IV
словазлучэнне
уверсе
унiзе
услых
увосень
улетку
фламастэр
цвiсцi |
V
адчайны
асцярожна
яблык
цуд
трывога
звiнiць
подпiс
цiшыня
VI
чаромха
дождж
прачнуцца
Польшча
позна
сонечны
грукатаць
грымець
VII
наезнiк
рэверанс
фае
клоун
цмокаць
глыбокi
апенька
балерына
VIII
блiскаць
дзесятак
дзесяты
палiто
карабель
лыжка
калiдор
сцюжа |
IX
сцюдзёны
сусед
легенда
саджаюць
мяккi
прычэп
акiян
шаўковы
X
Беларусь
Рэспублiка
дзяржава
грамадзянiн
сцяг
Радзiма
Бацькаўшчына
летапiс
XI
ахвотна
талерка
па-руску
дзейнiк
выказнiк
дзеяслоў
назоўнiк
прыметнiк
прыслоўе
займеннiк
|
|
«Этыкет»
добры дзень
добрай раницы
добры вечар
даруй (прабач)
не крыўдуй
да пабачэння
дзякуй
калi
ласка
«Кветкі»
рамонак
дзьмухавец
ружа
пралеска
вяргіня
валошка
«Адзенне
і абутак»
хустка,
шалік
сукенка,
кашуля
пінжак,
фартух
панчохі,
рукавіцы
боты,
падэшва
капялюш,
гузік
чаравік
«Школа»
вучань,
вучаніца
настаўнік
перапінак,
паводзіны
сказ,
літара, гук
казка,
верш, слоўнік
сшытак,
малюнак
кропка,
коска
практыкаванне
пытанне,
адказ
папера,
аловак
перакз,
крэйда
сябар,
сяброўка
«Сям’я»
дзядуля,
бабуля
маці,
матуля
бацька,
тата
унук,
унучка
дзяўчынка,
хлопчык
|
«Ежа»
скмак
(смачны)
кава,
цукар
абаранак,
салодкі
гарбуз,
фасоля
«Кватэра»
гаспадыня,
гаспадар
пакой,
ложак
калідор,
лесвіца
канапа,
дыван
паверх,
лямпачка
шафа,
падлога
тэлевізар,
прас
пыласос,
люстэрка
матрас,
сусед
«Звяры і
птушкі»
вавёрка,
вожык
воўк,
мядзвець
жаба,
качка
бусел,
зязюля, арол
журавель,
цецярук
грак,
певень, індык
трус,
кураняты
«Сад і
агарод»
морква,
рэдзька
агурок,
бульба
яблык,
сланечнік
кавун
«Посуд»
лыжка,
відэлец
талерка,
кубак
патэльня,
абрус
сурвэтка
|